Ты прабач
мне хацелася перайсці Рубікон апоўначы
і праплыць па-над шэрай вечнасцю,
заглядаючы ў вочы роспачы.
Стрымгалоў не бывае поспеху,
ды і ў нас не было б сінхроннасці,
а цягнуць на дно камнем вернасці
мне цябе ну ніяк не хочацца.
Ты ідзі адзін, не варочайся,
ты плыві хутчэй перад зімамі,
я ж на беразе сваёй сутнасці
памашу табе ўспамінамі.
Свидетельство о публикации №110031909200