Памятай пра мяне
калі пасыпле снег,
калі збялее ўсё наўкола,
калі аблокі шапкамі павіснуць
над зямлёй
і зноў закруціцца
заснежанае кола
на вуліцы застылых ліхтароў.
Магчыма, у гэтай
непрагляднай замеці
пераплятуцца нашы душы
назаўжды.
І ад крылата-ашалелай радасці
ўспыхнуць сэрцы
ў росквіце завейнае зімы.
Свидетельство о публикации №110031909161