Весна...
Багіню яркіх фарбаў і жыцця.
Бо з ёю ажывае ўся прырода,
І гэта шчасце нашага быцця.
Калі зірнуць уважліва з душою,
Пачуцці скіраваўшы да яе,
Мы убачым ролю маці, што з мальбою,
Над соннымі раслінамі пяе.
Адразу прачынаюцца жывелы,
І кветкі песціць сонечны прамень.
Вясёлым стане той, хто нават кволы,
Ручай абмые з радасцю камень.
Цячэ далей, каб даць жывому сілы,
Ці абудзіць, хто дзякуй не сказаў.
Вясна - адна - магчымасць дала жыці,
Я думаю, што Бог яе паслаў.
Птушыны звон і цёплы дождж вясёлы
Напоўняць нашы душы хараством.
Пяе прырода і спяваюць сёлы,
А сонейка адорвае цяплом.
Свидетельство о публикации №110031805820