Закаханыя

З табой сустрэлася я неяк нечакана.
Быў дождж, і кроплі лашчылі зямлю.
Быў парасон, нічога, што зламаны.
Быў ты, так шчыра закаханы ў вясну.

Вада сцякала ў люкі ланцугамі.
А людзі завіхаліся-ішлі,
Гулі аўтобусы, тралейбусы, трамваі,
І мы за імі босымі плылі.

А дождж хлястаў, змываў былыя раны.
І поўнілася радасцю душа:
Не толькі ты – асфальт быў закаханы,
Дамы, машыны і, бяспрэчна, я.


Рецензии
Я разгубіла дзесьці усе словы,
Калi з табой сустрэлась нечакана...

.
Шчыра з Вамi,

Людмила Колесникова   17.03.2010 01:04     Заявить о нарушении