Талiсман
Давідна гаспадар дзьверы мне адчыніў.
Прыгадаў я тады, як, зьбіраючы ў шлях,
Ты пакінула мне нейкі знак на грудзях.
Карта нехаця йшла – ці прапаў тут ці пан;
Ды грудзьмі адчуваў дзіўны той талісман.
На зялёным сукне быў і я багацей --
Пакідаў, не лічыў, целы мёртвых надзей.
Кон захопліваў дых, блефаваць вымушаў,
А як карты адкрыў – зьледзянела душа.
За імгненьне адно я застаўся ні з чым,
Нехта нат спачуваў, пляскаў мне па плячы.
У нядобрую ноч слаўся чорны туман…
Сэрца ўшчэнт апаліў хцівы твой талісман.
1996.
Свидетельство о публикации №110022502785