Белая шыпшына
Божа літасьцівы, гіну,
Прасьпявай хутчэй, дзяўчына,
“Белую шыпшыну”,
Прасьпявай, хай стане зноўку
На душы трывожна,
Сэрца песьняю салоўкі
Кратай асцярожна.
Гэта ноч адна каштуе
Летаў існаваньня…
Нас люляе і чаруе
Белае каханьне.
1994.
Свидетельство о публикации №110022502738