Чорная кропка
Што трапіла раптам у нерат паперы,
Скалелае дрэва брыдзе нетаропка,
Насустрач сябрам, цеплыні і даверу.
Узносіць разлапіны голага цела
Да стылых і мёртвых балясін-нябёсаў,
На аркушы сьвежага сьнегу нясьмела
Пакінула косы шматкроп’яў ды косак.
Ушчэнт абабрала зіма-рабаўніца,
І дрэва стаіць анямелым праклёнам,
Ніяк не жадае віхурам скарыцца,
І сьніць яно сон, шапаткі і зялёны.
1991.
Свидетельство о публикации №110022404478