СОН
Вечка схоплена цьвіком…
Разарваная аорта
Фантануе каньяком.
А здалёку, як з-за хмараў,
Далятаюць галасы:
“Самы лепшы… хлопец-мара…
Самы настаяшчы Сыс…”
Ах, як стала смешна мне,
У капеечнай труне!
Я схаваўся ў тоўшчы глею
І паціху вар’яцею…
2007.
Свидетельство о публикации №110022305436