Белакаляровы верш
Пад лямпаю зь белым шклом,
Ляжу і гляжу нясьмела
На белы дзьвярны праём.
А тут, у белай палаце,
Дзе зь белае кафлі дол,
У беласьнежным халаце,
Бландынка робіць укол.
Пасьля – цішыня такая,
Што чутна, як песьню зімы
Белае сонца сьпявае
І гулка стынуць дамы.
Ляжу і зайздрошчу людзям,
Што там, між белых сьнягоў…
І ціха ўліваецца ў грудзі
Чужая і чорная кроў.
1981.
Свидетельство о публикации №110022305347