5
Пад аховай княства Мроя,
Прыгажосці несусветнай,
Свой прытул знайшла прынцэса.
Дзе ж убачыш больш такую,
Ты, княгіню маладую,
Як не ў гэтым дзіўным княстве,
Дзе пагутарыш ты з ёй?
З той, ад позірка якою,
Пачынаецца адліга,
Абуджаецца крыніца,
Гоніць хвалю ўсё шпарчэй.
Сонейкам, яе усмешка,
Дождж спыняе, гром у сэрцэ!
І квітнее яна тварам,
Ад чароўных цёплых слоў...
Тых, якія ты незможаш
Пахаваць у сэрцы, моўчкі,
Сарамліва, безсэнсоўна
Неадважыцца - змаўчаць!
Бо, яе прыгожы вусны,
Бо, яе ружовы шчокі,
Бо, бялава яна тварам,
Бо, яна - твая княжна!
Больш не трэба і свабоды,
Фарбы зтухлі каляровы,
Прад дзівоснай прыгажасцю,
Свет скланіўся галавой.
Вось такое гэта дзіва,
Мроя велічна краіна,
А для любячага сэрца,
Там княжна, ўсё ж адна...
Свидетельство о публикации №110021205366