2
Княства ёсць такое,
На мяжы зямлі і неба,
Света з цемраю мяжы.
Там чакае месяц зоры,
Там гучыць калоссе звонам,
Там спявае вецер полю,
Вабяць травы і лясы.
І не гора там пануе,
Ані злыдзень люд катуе,
Бо сяброўства і каханне
Гаспадараць у кожнай хаце.
А народ там працавіты!
Мужны, слаўны, дзелавіты-
З песні працу пачынае,
І нескардзіцца на жарт.
Як жа іх салодка мова!
Залівае гукам вушы,
Які злобу ўсю душыць,
Абуджае жыць інакш.
Зайздрасці няма і блізка,
Усіх бацькоўская калыска
Навучыла працаваць,
Людску працу паважаць.
І няма там чараўніцтва-
Непатрэбна тут яно-
Моцны кожны, сэрцам светлы,
Цуда кожнаму дано.
Няма межаў, няма войска,
Хоць спакуснікаў навала,
Гэты край агнём і зброяй,
Супустошыць, зрабаваці.
Але ж ім, сюды не трапіць,
Мроя княства ў вышыні,
Толькі бела сэрца зможа,
Гэты краі сабе адкрыць.
Свидетельство о публикации №110021205340