Матуля
Найлепшай будзе нам:
Здалёку, зблізку і адтуль,
Дзе быць сынам, дачкам.
Далонню цёплаю, пяшчотнаю
Кранецца незнарок,
Каб былі мы заўжды з табою
І каб не зніклі ў змрок.
Душою добрай і глыбокай
Ты адагрэеш нас.
Турботным і ласкавым вокам
Ацэніш колькі раз?
А сэрца матчына заўсёды
Нас будзе разумець,
Ад непагоды і нягоды
Абараняць і грэць.
Чым адплаціць за тую ласку,
Што чуем мы змала?
За дабрыню, любоў i казку,
Што дзецям ты дала?
І за пакуты, што цярпела
Праз іх непаслухмянасць.
І за жыццё, якое мела,
За маладосць і сталасць.
За ўсё шануем мы цябе:
Ты лепшая для нас на свеце,
Ты аддала нам ўсю сябе,
Ты нібы Сонца сваім дзецям!
Свидетельство о публикации №110021202868