Гродна

У кожнага ёсць то мястэчка,
Дзе ён нарадзіўся на свет.
Дзе побач лясок, або рэчка:
Радзiмы любiмы партрэт.

І ты для мяне мілы горад
Той, самы найлепшы куток
У якім і ў шчасці, і ў горы
Душою сагрэцца я б мог.

Куды і з чужыны – з далёка
Імкнуся хутчэй прыляцець.
Каб толькі адным глянуць вокам,
А потым глядзець і глядзець…

На ліпы твае і таполі
У скверах, і так-ля дарог.
На травы і кветкі ў полі,
Якія для нас ты збярог.

Прайсці старажытным завулкам
На плошчу, або на бульвар,
І ў гомане горада гулкім
Убачыць даўнішні твой твар:

Касцёлы, кірху, сінагогу,
Сабора, царквы купала.
І э белага мела дарогу,
Якой я да Нёмна ішла.

Вось замкі: і Новы і Стары,
Паводле Каложа стаіць.
Як сівай мінуўшчыны старац
У Нёмна люстэрка глядзіць…

І ўсё гэта горад мой родны,
Які не забыць мне ніколі
Адзіны ў свеце – мой Гродна,
Пяшчотны і любы, да болі.


Рецензии
Ёсць на картах Белая Русь.
Усё майму сэрцу тут мiла!
Спевы птушак i гнёзды буслоу,
Што вiсяць на слупах i млынам.
I рачулка паволi цячэ мiж кустоу.
Тут мама песнi мне спявала,
Калi у люльцы калыхала.
Тут вёска тая, дзе жыла бабуля.
Тут родны кут, тут сонца ззяе.
Я гэта усё Радзiмай называю!
.
Я люблю Беларусь сiнявокую...
С теплом души,

Людмила Колесникова   19.11.2011 14:45     Заявить о нарушении