Купала
У цемры лесу у глушы
Расце кветка.. Відавочна
Папараць цвіце ў цішы.
Хто знаходзіць тую кветку,
Будзе шчаслівы увесь век...
І у Лучэвічаў улетку
Нарадзіўся чалавек..
На Купалле да абеду,
А дакладней зранку.
У гонар і на радасць дзеду
Назвалі Іванку.
Хлопчык быў крыху замкнёны,
Але вельмі край любіў,
Душой сціплай адораны
Дар з гадамі не згубіў.
У зіму разглядаў узоры,
Што на шыбах бачыў,
Птушак песні-загаворы
Па вясне тлумачыў.
Летам, лежучы на лузе,
За аблокамі сачыў.
Восенню ў сваім картузе,
Лісце рознае лічыў.
Меў да польскага імкненне,
Крыху ведаў рускі,
Але з большым ён натхненнем
Слухаў беларускі.
Кніг шукаў на роднай мове
І пачаўшы творчы шлях,
Многа ведаў ён аб слове,
Шчасце ведаў, як і жах.
Усё адбілася ў вершах:
Пра сялян і пра жыццё
Стаў Купала адным з “Першых”
Усё прымаў ён як сваё
І за гэта яго любіць
Усіх нацый карагод
Памяць пра яго не згубіць
Беларускі наш народ!
Свидетельство о публикации №110021202819