Памяцi Васiля Быкава
Квітнеў маленькі сіні васілёк......
Адтуль і пачалася яго доля.
А іншы лёс ён атрымаць бы змог?
Далі імя Васіль праз тую кветку,
А Быкаў- прозвішча ад вёсачкі Бычкі.
Ён, седзячы на сене,што збіралася ўлетку,
Любіў глядзець, як лётаюць жучкі.
Калі крыху падрос, пайшоў вучыцца
На скульптара,затым ізноў дадому.
Павінна ж было той вайне адбыцца?
Ён абаронцам стаў, траншэі рыў без стомы.
Затым на фронт - у бой,
Яму ўсяго семнаццаць…
І вось ён у брыгадзе штурмавой,
Але адтуль няма куды падацца...
Малодшы лейтэнант вучылішча пяхотнага
Прайшоў з баямі некалькі краін.
Для Перамогі-- свята ўсенароднага
Ён з ворагам адзін быў на адзін..
Пасля вайны шэсць год Курылы,
Затым прыехаў у горад Гродна.:
Вось тут пісьменніцкія крылы
І расхінуліся шырока, несмяротна..
Аповесці і шмат апавяданняў,.
Дзяржаўная і Ленінская прэмія,
А колькі не ўбачылі выдання??
Але Васіль, нібы той крэмень!!
Выдатным майстрам быў ваеннай прозы,,
Названы ён пісьменнікам народным.
Вайны прайшоўшы пекла, боль і слёзы,
Не страціў ён павагі, нават пасмяротна!
Свидетельство о публикации №110021202809