Мiкола Гусоyскi

З-пад небасхілу роднай мовы,
Амаль у адзін і той жа час,
Францыск Скарына і Мікол з Гусовы -
Спусціліся дзве зорачкі да нас.

Любіў Гусоўскі край свой родны,
Мясціны, дзе было шмат бедаў,
Яго абуджваў дух народны-
Жыццё яго Мікола ведаў.

Лясоў, лугоў, палёў памер,
Будзілі думак творчы бег,
І зубр - лясны магутны звер,
Апісаны, як чалавек.

Ен мірна жыў у родным статку,
Свой кут ад ворагаў бярог,
І гадаваў зубраў-нашчадкаў...
Прайшоўшы тысячу дарог:

Збіраўся моўчкі у шлях спрадвечны,
Дарма нікога не чапаў,
І беларус наш чалавечны,
Міралюбіва працаваў.

Араты,смелы паляўнічы.
А колькі ад вайны пакутаваў?
І вобраз беларуса таямнічы
Перад вачамі Свету паўставаў.

Усе здзіўляліся яго паэме:
Яна пра зубра? Або Беларусь?
Што закранута было ў гэтай тэме?
Спрадвечнае жыццё?...-адказваць не бяруся.

Мы кепска ведаем пра тых паэтаў,
Хто “зорка з іх”,а хто “так-сяк”
І колькі “зорных” іх па ўсяму свету
Жыццё якое ў іх, і які шлях?

Мы лепей ведаем Шэкспіра,Блока
Сучасных дэтэктываў у кіно...
А колькі іх было - Гусоўскіх...? Вокам
Угледзець не магчыма , бо яны былі даўно.

Я, як і ўсе, люблю сваю Радзіму
І не за тое, хто ў ёй жыве.
Я разам з ёй і ў цяжкую Гадзіну
Застануся не ў сне, а наяве!


Рецензии