Бабiна лета

Адышло “бабiна лета”
У красе апошніх кветак,
Абгарнуўшыся хусцінкай-
Тонкай, лёгкай павуцінкай…

З цеплынёю сумных дзён
Ля маіх прайшло вакон,
Паглядзелася ўранку
У зачынёную феранку.

І заплакала дажджом…
Грукатаў паціху гром…
А ў траве блішчаць расінкі
Быццам яханты – слязінкі.

Вецер лісце з дрэў зрывае,
У далоні мне кідае…
І жалобна паплылі
У паднябессі жураўлі…

Вось і восень надыходзіць,
Думкі сумныя наводзіць
У душу холадам крадзецца
Можа мусіць адагрэцца?


Рецензии