Восень

Восень падышла красуляй:
Абгарнулася кашуляй
З жоўта-бурага ліста,
Пацеркі зняла з куста,
Ў вянок ірвала кветкі,
Што засталіся ўлетку,
І ўпляла ў свае косы
Стужкі белыя з бярозы.
Дробным дожджыкам памылася
І адразу засвяцілася
Цёплай сонечнай усмешкай
І пайшла лясною сцежкай
Да сцюдзёнае крыніцы,
Дакранулася вадзіцы:
Лісце чоўнамі пускае,
Птушак ў вырай заклікае...
Доўга будзе весяліцца
І чакаць зіму-сястрыцу,
Каб адной не сумаваць-
Будзе госцю сустракаць.


Рецензии