Звычайнае

Святло рэжа.Ён прачнуўся.
Непрыкметнасць адразу ж знікла.
Горад патух. Кот носам у коўдру ўткнуўся.
Усё адбываецца зандта звыкла.
Крыху трывожнасці, крыху няўтульнасці.
На вуснах задуменная прыемная ўсмешка.
Тут, там дастаткова жахлівай грубасці.
Паспець ўсё - заўжды неспадзяваная спешка.
Лёгкі палёт, пух белых крылаў
Даруюць спакой, хаваюць няўпэўненасць.
Нам не хапае жаданых парываў.
Не задавальняе неба, характараў паралельнасць.
Цемра не рэжа. Ён заснуў.
Контуры выдаюць сцэны начнога балета.
Кот лапай мяккай крануў.
Прайшоў звычайны дзень звычайнага чалавека.


Рецензии