Цябе чакаю...
Няўжо не ўтаймавацца ад адчаю?
Пяшчоту на самоце я нясу:
Яшчэ не стрэў тае, што пакахаю...
Чаму бязлітасны суровы плён?
Чаму не сустракаю любай долі?
Чаму ляцяць амуры пад адхон,
А сэрца аж сціскаецца ад болю?
Калі цябе я мрою у садах,
Калі па вуліцах начных блукаю,
(Я ногі збіў, прайшоўшы доўгі шлях) --
Пачуй мяне, бо я цябе чакаю!
Свидетельство о публикации №110020605721