В день свадьбы Юрию и Ирине Курьяновичам

Ірыне і Юрыю Кур’яновічам
           у дзень вяселля

Ну, вось і ўсё…
Канчаецца вальготнае жыццё.
Цяпер Юрась навек акальцаваны.
Ранейшае пазарасло асцём,
Шнырамі зацягнула сэрца раны.
Ну, вось і ўсё — бяседа ў поўны рост,
Дыміцца па гаршчэчках верашчака,
Герасімаў Валера першы тост
На шчасце скажа, бразне чаркай —
З-за вуха размахнуўшыся ў падлогу,
Паводле беларускай завядзёнкі,
Каб з рога Бог насыпаў многа
Багацця у сямейныя застронкі.
Алесь Гібок-Гібкоўскі на вяселлі
Вітанне-пажаданне праспявае,
Каб Ірыны бацькі смялей глядзелі,
Што доньку назаўсёды прапіваюць.
Ну, вось і ўсё? Не ўсё!!! Гудзе ва ўсю застолле,
Гамоняць госці нападпітку,
Нарэшце дачакаўся слова Толя
І зрыфмаваў такую чытку:
Юрась! Ірына! Ю-РА, І-РА!
Калі Гасподзь вас параваў —
Не цяжкаю была работа:
Адну Ён літару мяняў
І цешыўся сабе ў ахвоту:
То "І" на "Ю", то "Ю" на "І" —
Была салодкай ночка,
А ранкам зноў абновіцца:
Ці сына вам, ці дочку —
Кур'яновічы!
Ура! У-а! У-а!! У-а!!!....

22.01.10 г.


Рецензии