30
Навокал толькі пустыя куткі.
Зоры ў чорным небе свецяцца,
Вельмі не хапае сціплай цеплыні.
Ні гуку, ні думкі – толькі маўчанне.
Вочы сумуюць, крылы рвуцца ад цяжкасьці цішыні.
Адлюстраванне стомленасці твару
Хаваецца ў празрыста-цёмных вокнах.
Калючыя контуры страху пратыкаюць
Наскрозь сэрца кожнай душы.
А шкляны позірк усё глядзіць
І глядзіць на далёкасць зор ад зямлі...
Свидетельство о публикации №110012701251
А что означают эти цифры?
Оттон Николай Новомлинский 05.08.2010 05:09 Заявить о нарушении
Ксения Петрусевич 05.08.2010 13:12 Заявить о нарушении