Дзеля Леры К

На палетках растае сонца
Згасне свет у тваіх вачах
Але я азароны... бясконца
Буду біцца і штосьці крычаць

Патаемна змагацца... знянацку
Ухапіць свой кавалак жыцця
І нарэшце скончыць смяяцца
Скончыць свой пераход з небыцця

Для цябе я яшчэ незнаёмец
Можа дурань, а можа вар'ят
Я застанусь такім... і я помню
Быць пакліканым буду наўрад.


Рецензии
З народзінамі! Выдатна, толькі думаю Лера "Ка" лепш ацаніла б!

Евгений Пешко   23.01.2010 05:52     Заявить о нарушении