Бывай, гора!

Бывай шэрая туга,
Жалобны, ціхі плач.
Бяжыце, вы, хутчэй адсюль-
Гора даганяць!

Калі не ведаеце дзе?
Я шлях вам пакажу-
На карце намалюю крыж
І стрэлку давяду.

Куплю білет у адзін канец,
І грошы з кашальком аддам.
Каб непабачыць болей вас,
Каб вам, прыжыцца там.

Хоць і без бот застанусь сам,
Але ж і без турбот-
Смялей, музыка песьню грай,
Грамчэй, спявай народ!

Ой, буду жыць як і не жыў -
Спяваць, як не спяваў,
Любіць цябе, як не любіў,
Кахаць, як не кахаў!


Рецензии