Тольк маладосц здаецца, быццам жыць табе вечна...
Што вечна будзе біцца сэрца.
На што толькі юнак і спадзяецца?
Дарослы б знік даўно на гэтым месцы.
Любы этап у жыцці праходзіць без аглядкі,
Няўдалае каханне, боль і гром з маланкай.
Як быццам усё ў жыцці навечна будзе гладка,
Мы аддаем сабе і мусіць без астатку.
Фартуна побач з маладымі назаўсёды,
Няма для нас гаспод, ёсць вера ў Бога.
Няма мацнее духа,чым у маладога,
Абвыклі браць сваё і браць па-многу.
Усемагутны лёс кранае нас дарэмна,
Яго напор саб’е толькі на мары бедных.
“Ісці да шчасця праз нягоды”- крэда,
Душа пяе, а сэрца турыць кроў па венах.
Мы верым у заўтра, верым, што час лечыць,
На зайздрасць снобам наплявалі на бяспечнасць.
І кожны дзень, і кожны божы вечар,
Радкамі вершаванымі мы пераходзім у вечнасць.
Свидетельство о публикации №110011507059