Новы год

Выпаў першы снег даўно,
А ўсё цешыць люд адно:
Хутка Новы год.
Весялей народ!

Весяліся, не шкадуй
Ты сябе ані,
Лыжы на ногі абуй,
Елку ў дом цягні.

Весяліўся шчыра люд,
Ў вёсцы не сціхала
Было свята проста цуд,
Цуд, але ўсё ж мала.

Навагоднія гулянні,
Казкі, прыказкі, паданні -
Весялей нідзе няма.
Весяліць людзей зіма.

Гарманісты жараць полькі,
Вытанцоўвае народ
І ва ўсіх на вуснах толькі:
"Хутка Новы год!"

Калядоўшчыкаў чарга
Ходзіць з хаты ў хату.
Колькі ў іх ўсяго ў мяхах?!
Усяго багата.

Вакол дзеці весяляцца,
З снегу бабу лепяць,
Ветру і марозу
Не баяцца дзеці.

Беларуская зіма,
Свята Новы год
Весялей, мілей няма -
Любіць іх народ!


Рецензии