Агеньчык

Як дзіця, у начы, вёска спіць,
Сыпле снегам у твар завіруха,
У маёй хаце агеньчык гарыць,
А на вёсцы, маркотна і глуха.

З працы шыбка да хаты бягу,
Быт у хаце зусім небагаты,
І з вачэй адганяю слязу,
Вось і спуск паказауся пакаты.

Той агеньчык, што у родным акне,
Мяне грэе лагодна, пяшчотна,
Да сябе ён заусёды заве,
Хоць халодна у жыцці і турботна.

Да яго я бягу усё хутчэй,
Я прыйшла, і цяплей мне на сэрцы,
І нічога няма даражэй,
Чым агеньчык у родным акенцы.

На Зямлi, хутка пройдзе мой час,
І не стане мяне у гэтым свеце,
Да акенца вярнуся не раз,
Хоць не будзе мяне на планеце...


Рецензии
Принцесса, стихотворение замечательное,извините, что отвечаю по-русски:я, как собака, всё понимаю, а сказать -... Со всеми праздниками Вас! Фёдор

Григорьев Фёдор   15.01.2010 11:57     Заявить о нарушении
Фёдор! Здравствуйте! Очень-очень рада видеть Вас на моей страничке!Рада также, что мой огонёк в окне Вам понравился, спасибо!
Вас также с прошедшими праздниками! Всего-всего доброго и давайте не забывать друг друга!

Инесса Ивановна Яковлева   16.01.2010 01:51   Заявить о нарушении