Чорны варг

Твой таямнічны позірк
Свеціцца змрочна ў начы
Дзесці далека ў лесе
Ворана крык гучыць

Некалі вольны звер,
Зараз ты чорны варг
Хто выдзяліў цябе з зграі
Ды паставіў на гэты шлях?

Іклы прагнуць крыві!!!!!
Ў сэрцы агонь гарыць!!!!!!
Праз шэпат дрэў і стогны ветру
Нехта з табой гаварыць

“Справа твая – забойства
Цемра цяпер твой шлях
Сэрца тваё палае злосццю
Ты д’ябальскі звер – варг”

Ты быў лясным ваўком
Лепшым у зграе сваёй,
Але цябе абраў дэман
Зараз ты яго вой!

Варгам цябе зрабіў
Табе бессмяротнасць даў
На шлях вайны цябе прывёў ён
І нянавісць падараваў…


Рецензии
Вот энто понятно. Люблю когды по англицки.

Изид Изидович   10.01.2010 16:04     Заявить о нарушении