Што я

Круціцца у чэрапе думка -
Навошта мне быць беларусам?
Чаму не расейцам ці немцам,
Чаму не індэйцам ці прусам?

Ды ўвогуле, дзе тая розьніца,
Што паміж намі ляжыць?
Чым лепш я ці горш за маскоўца,
Ці варта нам рознымі быць?

Нехта гаворыць: "Ты той,
На сьвет дзе зьявіўся ты з крыкам,
Дзе маці й бацька жывуць,
Дзе ніхто на саб'е з панталыку.

Хтось іншы адмаўляе:
Заўсёды будзеш тым,
Кроў чыя у цябе,
Твае бацькі былі кім.

А трэці скажа нам,
Што кім захоча быць,
Тым ён і будзе,
Што з шляху нам яго ня зьбіць.

Уставіць чацьверты
Й сваё меркаваньне,
І пачынаецца ізноў
У тэрмінах бадзяньне.

Колькі іх ня слухаю,
Сэнсу я ня чую,
Можа, нешта прапусьціў,
Сам з сабой мяркую.

Навошта мне тыя развагі,
Патрэбен ці роздум мне той,
Калі сам я ня бачу ў ім сэнсу,
Але ж няма згоды з сабой.


Рецензии