Трываньне
Ня падаюць уніз;
І я, натхнёны, марам
Дазволіў бегчы ўвысь.
Cтановіцца свабодна
Ў душы малой маёй,
Здаецца, што ўсё добра
Павінна быць са мной.
Але штурхае хтосьці,
Ламае марам крылы;
Схаваны выбух злосьці;
Напругай скулы ныюць,
Трымаюць болю словы,
Ірвуцца што зь мяне,
Жадаюць крыўдай горкай
Размазаць па сьцяне.
І колькі іх трымаю,
Зьбіраюцца яны,
І потым на кагосьці
Прарвецца мой гнайнік.
Свидетельство о публикации №110010907894