Прадукт замбаваньня
Нязьменна! ты кроў чужую п'еш.
Ужо прывык да гадзенькае здрады,
Даўно паддаў сумленьню ты прыклАдам,
Нэрвовы мэханізм, як з зубчыкамі кола,
Ня выцягнуць цябе з сыстэмы АНІКОЛІ!
-------------------------------------
Ну вось ты вырас, скончыў ПТУ,
Ці унівэр, напрыклад, БДУ,
Цябе паслалі - моўчкі ты пайшоў,
Месца новай працы хтось табе знайшоў.
Сёньня раніцай ты ўстаў ня з той нагі,
Крычаў на ўсіх, такія пірагі,
Суседка зьверху мовіла: "Ты хам!"
Паслаў яе, наліў сабе сто грам.
Ты п'еш і гадзіш, як сьвіньня, бяскарна,
Жонка улагоджвала, ды марна!
Ты б'еш яе за позірк недакладны,
Яна ж калісь кахала без падману.
Жадаеш ты усё больш, растуць твае патрэбы,
Ты цягнеш адусюль золата ды срэбра,
Падседзіш шэфа за ягоным стулам,
Яго - у пастку мэнтаўскім акулам.
Ня маеш ты сяброў, адкуль табе іх узяць?
І жонка ўжо зьбегла, дзе яе шукаць?
Працуеш без ахвоты, толькі каб пражыць,
Й марыш каб таўсьцее за суседа быць.
Дзе ты страціў мару, што цябе вяла?
Ды прыгадай наогул, ці ж яна была?
Прыдумай сабе мэту, дзеля яе жыць,
Ды выправіць спрабуй, што пасьпеў набыць.
----------- 14.7.2009
Свидетельство о публикации №110010907876