Казёл адпушчэньня
Ды немаведама, за што,
Я стаў калісь адным казлом,
Што адпускаюць у пясок.
Грахі чужыя я нясу
На шэрай у плямах скуры,
Але мяркую, што ня Бог
НанІзаў іх, як на шампУры.
Сустрэў нямала я людзей,
Блукаючы ў жары пустэчы;
Усе, як адзін, з крыжамі,
Што вісяць ніжэй за плечы.
Мяне штурхаюць на пясок,
Пад твар мне палкі сунуць,
Ды б'юць нагамі па чарзе,
Бо грэх у грэх ня плюнуць!
Свидетельство о публикации №110010907840