Спяваць
Зноў я
Хацела ў цёмнай пячоры,
Ад болю.
Са знічкай ўначы паляцець -
Цярпець,
Ніколі не смець сумаваць -
Спяваць.
Са стромы ўніз паглядаць,
І з сонейкам разам спяваць,
Ніколі не смець сумаваць -
Спяваць...
Прайду па сцяжынцы ў гай,
Чакай,
Чакай, мне казаў маладзік
І знік.
Чакай завіруху, сівер,
Павер,
Прайдуць і часы маразоў
І зноў
Напрадвесні вусціш пачуць
Ты здолееш, рэха гукнуць,
І зноў не пасмець сумаваць -
Спяваць!..
Свидетельство о публикации №109122208240
Не хавайцеся - усміхайцеся!
І спявайце!
Дзякуй!
З павагаю,
Андрей Ястремский 25.05.2010 23:46 Заявить о нарушении