Патрэбна нам паразуменне
Зайшоў я ў Туле ў бар, рабяты,
Сказаў там бармену: "Гарбаты!"*
Ледзь не заплакаў хлопец з Тулы:
"Я не горбатый, я сутулый!"
*гарбата(бел.) - чай, у дадзеным выпадку:"Гарбаты!" - "Чаю!"
МАСКОЎСКІ ГОСЦЬ
-Ой, госцік мой маскоўскі, далібог,
Вось для цябе з разынкамі* пірог.
Госць раззлаваўся: "Что за ерунда.
Резинок я не кушал никогда!"
*разынкі(бел.) - изюм
ЗІМОВЫЯ ШАПКІ
У жыхароў калгаса "Фаталіст"
Браў інтэрв`ю расійскі журналіст.
Спытаў газетчык гэты ў Кузьмы:
"Какая лучше шапка для зимы?"
Паправіў дзед астаткі валасоў:
"Нашу заўсёды шапку я з трусоў!"*
Пісака быў настырным: "Из каких:
Из детских, женских или из мужских?"
*трус(бел.) - кролик
АМАЛЬ ЗААФІЛ
Да дзеда Гардзея якраз вечарком
Прыехаў з Расіі ўнук з сябруком.
А ноччу сябрук кажа дзеду: "Старик,
Ты знаешь, без качки* я спать не привык!"
Схапіў дзед унука, за плечы затрос:
"Навошта ты мне заафіла прывёз?"
Пакуль чырванеў той сябрук, нібы рак,
Унук растлумачыў, што сябар - марак.
*качка(бел.) - утка(птица)
ДЗЕДАЎ ПЛОТ
Ішлі раніцой яны паўз агарод,
Сказаў дзед: "Глядзіце, вось новы мой плот."*
-Ну, дед, как Мюнхгаузен складно ты врёшь,
А как ты на нём по реке поплывёшь?"
*плот(бел.) - забор из тонких жердей
Свидетельство о публикации №109122108850
А тут я напоўніцу п'ю і хапаю.
:—))))
Лаззаро 31.07.2014 17:13 Заявить о нарушении
Дорыць мне з усмешкаю свой мех -
Ну, а там, кажу я ўсур'ёз,
Толькі смех,здаровы гучны смех.
Леонид Ганчаров 31.07.2014 18:16 Заявить о нарушении