Каханне
што выйдзе з вялікага шэрага яйка:
заморак ці птушка;знясла-паляцела
падкінуць яго ўсім тым,што чакаюць.
Каханне што зоркі на жнівеньскім небе:
іх шмат, а яскравых і значных нямнога;
яны асыпаюцца спелаю вішняй,
ні птушкам, ні людзям іх смак непатрэбны.
Каханне як папараць-кветка ў Купалле:
падманка, прынада - шукаеш, а знойдзеш -
гнілушкай балотнаю стане ў імгненне
яскравы агеньчык, прываблівы здаля.
Свидетельство о публикации №109122003975