Недарэчнасьць

Мы жывём з табой успамінамі,
Тымі што нарадзіліся
у 41 тралейбусе, па дарозе
ад адзіноты да адзінства.
Мы бы лёгка далі рады
зьнішчыць усе сваркі і кпіны
каб зьвярыная спакуса
адступіла хоць на імгненьне.
Я не веру ў тое, што
чалавека чакае не адно жыцьцё,
я наогул не веру што хтосьці кагосьці
чакае.
Я жыву нашай з табой будучыняй,
якая пачнецца
зноў
з недарэчнай шчырай усьмешкі,
і пакіне нам столькі
шчасьця і гора,
наколькі хопіць месца
у нашым сэрцы...
Не, я не памыліўся пра наша сэрца,
Я не веру у анатомію
і лічу што сэрца - адно на дваіх,
пераўпэўніць у адваротным
мяне зможа хіба мой
паталагаанатам.
Мне цяжка сабе ўяўляць,
як твае вусны цягнуцца
да чужацкай крыніцы пяшчоты,
але я цешуся, разумеючы,
што мае вусны ты не забудзеш ніколі.
Мы б маглі пачаць
наш шпацыр па часе наноў,
зь дзіцячага садочка,
з самага простага,
і сьветлага.
Але, я не веру ў перараджэньні,
таму мы не пазбавімся чорнага колеру
нашай палітры.
Мы б маглі жыць з табой успамінамі,
якія б нашлі на бурштынавым узьбярэжжы
Балтыйскага мора,
Ці
якія б пачулі у напевах
карпацкіх гуцулаў,
але нам не хапіла часу.
Недарэчнасьць, якая
лёгка выпраўляецца,
улічваючы тое, што, нават
калі ты прачынаешся
у ложку зь іншым мужчынам, імя якога
рэжа слых усім тваім і маім знаёмым,
ты думаеш пра тое,
аб чым я думаю з раніцы заўсёды,
нягледзячы ў якім стане, дзе
і з кім я прачнуўся - пра нас...


Рецензии