Трыптих Снегавиков
(Неабходнае тлумачэнне)
“Снегавік” – фігурная форма верша па аналогіі са звычайным снегавіком, падобным да чалавека. Сцвярджаюць, што Бог – Трыадзіны, а чалавек створаны па “вобразу і падабенству”, траісты: Дух, Душа, Плоць.
Верхні “круг-трохкутнік” верша-снегавіка пад №1 – як бы аўтарскі зварот да чалавечага духу; сярэдні круг снегавіка (№2) – размова з чалавечай душой, і апошні ніжні круг (№3) – зварот да плоцкага чалавека. Паўсфера пад нумарам чатыры, на якую абапіраецца “чалавек-снегавік” – наша Зямля, створаная Усявышнім з дапамогай чатырох першародных стыхій. Трыадзіны чалавек разам з планетай сукупана даюць сямёрку, як трывалае гарманічнае цэлае. Калі да Зямлі (4) дадаць чалавека (3) і дапасаваць Усюдыісны Божы Дух (1) – то толькі тады адкрыецца бясконцая вечнасць.
З верша вынікае, што вечнасць чалвека залежыць не толькі ад нябёсаў, але і ад зямлі: уратуе чалавек Маці-Карміцельку – будзе жыць вечна; а не выканае свайго асноўнага прызначэння – растане як звычайны снегавік у часе: новы сусветны патоп вынішчыць аблудных сыноў чалавечых – і ўсё вернецца на пачатак…
Верш можа падацца грубым, нават вульгарным – але не будзьма крывадушнымі! Мы прыстойна дагаварыліся да таго, што гатовы знішчыць усё жывое дзеля таго, каб баляваць сёння. Хопіць! Прыйшоў час моцных слоў і дзёрзкіх рашэнняў.
Снегавік першы – жонцы Вераніцы
1.
Я
Н Е Б А
А ТЫ -- ЗЯМЛЯ!
КАЛІ Ж СА СВАІХ НЯБЁСАЎ
ТЫ ЗАХОЧАШ ПАЛІЦЬ МАЮ ЗЯМЛЮ,
НЕ ПАЛІВАЙ ЯЕ СЛЯЗАМІ, КАЛІ ЛАСКА!
І НЕ СПАЛІ ДАШЧЭНТУ ЖЫВОЕ, ЯКОМУ БАЛІЦЬ.
2.
Калі захочаш, каб на нашай Зямлі расцвіла Папараць-Кветка –
Не спалі яе жалобнымі слязамі ў попел, палівай вясёлкавымі
Дажджамі радасці, бо РА-ДАСЦЬ усё, калі на дабро просіш.
3.
Калі прагнеш, каб я спусціўся з нябёсаў высокіх і босымі нагамі дайшоў да
Ніцай зямлі тваёй, і крыла табе падарыў, якія ўздымуць у сонечныя нябёсы –
Можаш па мне заплакаць тады, але не слязьмі бяды, а слязамі Жывай Вады, і
Гаючыя кроплі сцякуць на карані парастка Дрэва Жыцця, і прарасцём з табою
У
4.
В Е Ч Н А С Ц І
Снегавік другі – старэйшаму сыну Міколе
1.
Я
не-ба
і ты неба,
але пакуль, сынок,
слухайся Бацьку, які зро-
БІЦЬ з цябе Салдата і Воіна!
І НІКОЛІ НЕ ЖЫВІ ЧУЖЫНСКІМ РОЗУМАМ!
2.
Я – Неба, а ты – Зямля! Слухайся бацьку, саплівец!
Рукі паадбіваю, калі будзеш лезці да агню! Ведай жа:
Агнём можна спаліць увесь свет, або растапіць ільды
Арктыкаі. Што рабіць тады нам са сваім небам і зямлёй?
ПАЧУЙ СВАЁ СЭРЦА, ДЗІЦЯТКА, ЯКОЕ ПАЛАЕ АГНЁМ ЛЮБОВІ І ПЛАЧА
ГОРКІМІ СЛЯЗАМІ ЗА РОДНУЮ ЗЯМЛЮ ПРОДКАЎ, ЗЯМЛЮ БАЦЬКОЎ ТВАІХ
І ДЗЯДОЎ. ПАЧУЙ, СЫНЕ, ВЫПЯЧЫ ВІЛЬГАЦЬ ПЛОЦІ І ПРЫХОДЗЬ ДОМОЎ.
3.
Сынок, запомні і ведай Веды дзядоў!
Ёсць на зямлі людзі, якіх трэба рас-
Ціснуць, як гнідаў. Ворагаў не трэба
Баяцца, бо ты салдат мой і Воін Неба.
ТАК ШТО, СЫНКУ, ІДЗІ ПАВУЧЫСЯ СТРАЛЯЦЬ!
ХТО Ж АБАРОНІЦЬ МАТУЛЮ, МАЦІ-РАДЗІМУ І
ЗЯМЛЮ НАШУ, КАЛІ НЕЧАКАНА НАСТУПІЦЬ
Ч А С
4.
В Е Ч Н А С Ц І
Снегавік трэцці – малодшаму сыну Андрэю
І
Т Ы
НЕ ДАЙ
ГЭТКАГА НІ
КОЛІ, ГОСПАДЗЕ.
НІ АНДРЭЮ! НІКОМУ НЕ ДАЙ!
1.
Няма ў табе Неба пакуль, адна маладая
Зямля, якая яшчэ не зрабілася нівай.
Мы цябе на руках пагушкаем, а ты ціха засні.
Мы табе калыханачку паспяваем, а ты слухай.
Мы пра цябе казачку раскажам, а ты ўсяму вер.
І вернеш да нас Чалавека, і да высокага Выраю вырасцеш!
2.
Няхай бы вочанькі не бачылі твае, сынку, што такое вайна
ЗА СВАЮ ЗЯМЛЮ.
Вучыся, дзіцятка, ваяваць за сваё жыццё і за вечнасць
СВАІХ ПРОДКАЎ.
Умей пастаяць, сыне, за Сваіх Багоў і за Сваё Неба пад Сонцам,
КАЛІ ПРЫЙДЗЕ ЧАС ВЕЧНАСЦІ.
3.
Не бабская гэта справа! Так трэба!
Колькі ж можна гаворыць адно і тое ж!
Вось з-за такіх, як вы, і пражралі сваю
4.
З Я М Л Ю В Е Ч Н А С Ц І
Свидетельство о публикации №109121703842
Тст Ткачев Сергей Тимофеевич 22.12.2009 17:11 Заявить о нарушении
Анатоль Кудласевич 23.12.2009 00:40 Заявить о нарушении
Анатоль Кудласевич 24.12.2009 11:16 Заявить о нарушении
Тст Ткачев Сергей Тимофеевич 24.12.2009 16:46 Заявить о нарушении