Спакусы
Ашаламляльныя навіны,
З ўсіх бакоў ляцяць на нас
Спакусы грэшнаю лавінай.
І на экране, і ў жыцці -
Яны ўсюды, каб ім пуста.
Як устрымацца, абысці
Неверагодныя спакусы?
ПРЫПЕЎ:
Спакусы ўсе - ад сатаны,
А ад каго такія вусны?
Я разумею, што яны -
Мая галоўная спакуса.
Адкіну ўраз сумненні ўсе,
Не адракуся ад спакусы -
Нясмела, сціпла, пакрысе
Цалую д`ябальскія вусны.
Хай снег ідзе і дождж імжыць -
Я не прамокла, не азябла,
Мне без спакусы не пражыць,
І я цалую вусны д`ябла.
Пачуцці нельга аддаваць
У ложа жорсткае Пракруста,
Я буду вечна цалаваць
Твае спакуслівыя вусны.
ПРЫПЕЎ.
Свидетельство о публикации №109121106340