Неба...
Кожны свой колер у ім заўважае.
Мне разглядаць нейкі колер не трэба:
Неба маё кожным колерам грае.
Ружовы - рамантыка, сіні -давер,
А шэры - як сум у сэрцы нечым.
Зялёны - на нейкі вясёлы манер,
Чаканага лета сустрэча.
Блакітны - як колер каханых вачэй,
Індыга - чыясьці журбота.
Чырвоны гучыць у маім сэрцы грамчэй -
Кахання майго асалода.
Ужо неяк сцямнела, і неба цяпер
Гучыць, быццам чорнае сола.
І сонца зайшло за заходні бар'ер
Чырвона-барвовым колам.
Але ж маё неба цямнейшым не стала,
Яно - як паўночнае ззянне.
Адзінай вясёлкай мне неба паўстала,
Як колер майго кахання.
Свидетельство о публикации №109121101284
Ваш Котяра КПС
Котяра Кант Платоныч Сковородкин 11.12.2009 23:13 Заявить о нарушении
но ведь всё равно в общем всё понятно?)
Ирискина Ри 11.12.2009 23:16 Заявить о нарушении