Вяртанне
Пяць доўгіх год, «Плакун-трава»,
Ты на плаву мяне трымала.
Пяць доўгіх год ішла вайна…
За што? За «Велеса начало»,
Ці за выток майго Вялеса,
Што дзесь зуброў ганяе ў лесе
Ля сцен журботнай Белавежы,
Дзе дрэмле продкавы Лясун,
Дзе вы — панастаўлялі межы,
Адгарадзілі неба ад зямлі,
Дзе спіць славянская Ясунь!
Пяць доўгіх год у снах прарочых
Я іншы бачыў Лад і Свет —
І вось цяпер адкрыліся мне вочы,
Я наступіў на вечны след,
І ўяве ісціну нясу:
На суд! Ясунь!
На Суд!!
Вайна вайной! Але паэтаў
Цяжараць рабства ланцугі,
Калі не я прамоўлю гэта,
То скажа вам паэт другі:
“Стань, чалавеча, ў поўны рост!
Арыец ты, і ўнук Дажбога!
Стань славянін, ці Белы Росс —
Адзін! Не спадзявайся ні на кога!
Бо гэтак распладзілі погань,
Жывога месца не знайсці:
Як нашым дзецям пасля нас расці?
Як Сонцу ў вочы паглядзець,
Калі прыступіць Маці-Смерць?
Як легчы ў родную калыску
Зямлі гаротнае, калі
Ліхія набрыдзі нас зблізку,
Здалёк — навекі праклялі?!”.
Стань, Чалавек, у поўны рост!
Ўдыхні свабоду вольна ў грудзі!
Хай ты адзін, але наўкрост
Абудзяцца жывыя людзі.
Ёсць над табой Нябесны Род,
Што неба красіць купаросам —
І за табой падымецца Народ:
На бой!
Няхай галодны ён і босы,
Ён — за Табой:
На бой! На бой!!
Пачуе песню Зорных Нот,
Сальецца ў дружным шматгалоссі —
І вас пад гімны Гамаюна
Аб’явяцца вакол мільёны.
Свидетельство о публикации №109120907546