Як вусень зялёны
Як вусень зялёны штодзень паядае лістоту
І аднойчы праз кукалку ўпотай спасцігае таемнасць палёту –
Так і ты, чалавек, за свой век хоць аднойчы спазнаеш
Над бязмежным лазоравым небакраем,
Што душа, нібы птушка, лятае.
Свидетельство о публикации №109120907486