У вочы ночы паглядзеу

* * *
У вочы ночы паглядзеў і ўбачыў старасць.
Зняможанасць, натомленнасць зямлі.
Чакаю чалавека… Мне б чалом яму ударыць,
Быць можа расказаў бы, што мы здзейсніць не змаглі.
Не здолелі, ці не хапіла моцы?
Чакаю чуласць чалавека.
Час чакае
Адзінае імгненне на вякі,
І корміць чалавецтва, нібы чаек,
Мы самі кормім весела з рукі.
Парыпвае зямная вось, гайдае
Зямлю, азёры, моры і мацерыкі –
Рыпіць пяро, - паэт радок канчае
І напісаў: усіх зраўняюць чарвякі,
Калі зямная вось
трымаць зямлю
не пажадае.


Рецензии