Святошы
Вы адзенне раздавалі для душы,
Безнадзейна загадалі не тужыць:
“Ёсць грахі – пакаяцца належыць”.
Жыць пасля, маўляў, як набяжыць.
“Ісціну” вы шчодра абяцалі,
Ды пры гэтым часта забывалі,
Што з сваёй душы яе здымалі.
(Ну, а раптам душка ў вас маленькая, бы ў птаху? –
Ох і цеснай будзе людзям ваша апранаха!).
Цяжка невуку спрачацца з мудрацом.
Бо працую я ўсяго толькі шаўцом.
Але ведаю дакладна: без прымеркі
Не бяруць касцюмы ў краме нават клеркі.
Вы ж адзенне прадавалі для душы,
Дык каму ж вы гэтак рады паслужыць?
Свидетельство о публикации №109120907467