Nihil
Больш за боль
Больш чым жах –
Калі думкі
Хаваюцца ў словах,
Калі словы
Не болей чым прах,
Калі прах
Гэта толькі выснова:
“Як ёсьць ты –ёсьць імя
Ад імя ёсьць няма”.
Больш не больш
Чалавек ад народзін
За нішто, за балота,
За боль, за падман,
Бо чым боль
Больш не зьведаў ніводзін.
Праз дрыгву і балоты
Народжаных слоў
Прыйдзеш зноў
У нішто, у самоту.
Жах зьбірае імёнаў
Спрадвечны улоў
А імёны – што мёд,
Толькі ў сотах.
І няма родзіць жах
Родзіць боль і імя
Іх адсутнасьць –
Выключная цнота.
Толькі ў словах
Ёсьць існасьці знак
Асязальна-самотнага:
Хто ты?
2006.
Свидетельство о публикации №109120903537