Гэтай пыльнай зiмой
Я ня варты твайго каханьня
Я ня варты ляцець з табой
Над Віцебскам сьветлай зданьню...
Чорны квадрат маіх мар
Душа тваю надзею.
Дзьвіна ў выглядзе хмар
Душа сонца, зьвярэе,
Бо гэтай пыльнай зімой
Віцебск ня варты каханьня,
Што сонца нясе за сабой
На кволай шыі камнем...
Апалага лісьця кастры
Больш не атруцяць паветра.
Попел увесь сабяры
І пахавай. Павер ты:
Гэтай дзіўнай зімой,
Што пылам нам рэжа вочы,
Ня варты я быць з табой.
Ды й Віцебск таго ня хоча...
Свидетельство о публикации №109120504943