З МА

Мы будзем чакаць вясну...
Мы будзем чакаць лета...
Мы будзем цярпець дажджы...
Мы будзем чакаць снега...

Чыстаю стужкай засцеліцца снег,
Выкінь благое былое,
Пакуль жыве чалавек-
Ён павінен марыць пра зоры!

Яшчэ не адзвінелі дажджы,
Сваю моц яны не спынілі,
Але чуецца подых зімы,
Яна набіраецца сілы.

Хай завіруха разгоніць пакой,
Вырве злыдоту ўсю з корнем,
Хай спыніць сэрца мароз,
Холад зкуе ўсе трывогі.

Знікне чорная сцяжынка дрыгвы,
Пад націскам ветру і снегу,
Зіма падрыхтуе прастору вясне,
Для лепшых гадзін АДРАДЖЭННЯ...


Рецензии