Ноч
Каб прыпыніць сутонных душ палёт.
Цьвікамі слоў працятыя сьмяротна,
Яны растануць, быццам крохкі лёд.
Ноч на зямлі пакіне нашы целы,
А ў сполысках няісных ліхтароў
Паўстануць цені дрогкія нясьмела,
Размытыя шурпатасьцю муроў.
Цяпер ёй нас не разлучыць ніколі,
Хоць крыжам адмяжуецца няхай!
Два нашы цені трапілі ў няволю,
Што нам мілей за недасяжны рай.
Прыходзь жа, ноч, апошняя, зямная,
У вэлюме прадоннай чарнаты,
Мы вырак твой бязьлітасны чакаем,
Каб не знайсьці сябе сярод сьвятых.
1989.
Свидетельство о публикации №109120204714
Альжбэта Палачанка 06.03.2013 09:16 Заявить о нарушении