Радзiме
Верш гэты прысвячаю ёй.
Заўжды сваёй старонкай ганаруся.
Дзе б нi была – заўсёды ўспамiн аб ёй!
Палi, лугi, лясы –
Усё маляўнiча так, прыгожа;
Грацыю яе красы
Кожны запрымецiць зможа.
Кусточкi i травы мелкi,
Сасновы бор , дубровы,
А вось адзiнокая елка
Шукае людской аховы.
У лесе зялёным знайдзеце жывiцу,
Арэхi, грыбы.
Прыгажуню кунiцу,
Калi пашанцуе, сустрэнiце вы.
А рэкi, азёры нашай краiны:
Нарач i Сож, Дзвiна i Дняпро…
Радней для мяне знайсцi не магчыма –
Зямлi беларускай прынеслi святло.
***
Месца сваё, як i кожны, я маю
На мiлай i роднай зямлi,
Дзе ад Радзiмы цяпла растае
Цвёрдая корка бяды.
Там дрэўца скланяе галоўку над рэчкай
I плёскаецца рыба ў вадзе.
Сяджу там; i як каля печкi,
Душна становiцца мне.
Вось прыйду сюды я ўвечар,
На сонейка захад зiрну.
I так дзень за днём. За вечарам вечар,
За зiмай чакаю вясну.
Вось прыйдзе яна – прыгажуня,
Павее навокал цяплом,
Касу распусцiць калдуня –
Развее сцюдзёнасць вятроў.
Напэўна, i кожны жадае,
Навокал каб усё расцвiло.
А кветку лiсточак кахае,
Яскравае сонца вышэй узышло.
***
А вось мая хата, мой родны куточак,
Дзе я нарадзiлась i зараз жыву.
Дзе сумных i радасных ночак
Шмат правяла i яшчэ правяду.
Свидетельство о публикации №109112800777
Трэба не "нарадзiласЬ", а "нарадзiласЯ" Если ответите, ещё покритикую.
Да сустрэчы, з павагай
Леонид Ганчаров 28.11.2009 20:10 Заявить о нарушении
Наталья Забелло 28.11.2009 23:58 Заявить о нарушении
Леонид Ганчаров 29.11.2009 00:17 Заявить о нарушении