МОЙ ГАЮ
Пад шаты куды ні ступлю --
Нібы жарабок зацугляны,
Імкнеш на мяне аглаблю.
Мой гаю! Ты гнёздамі птушак
Раптоўна кідаешся ўніз –
У багну, у яму-лавушку,
У нафтавы водар крыніц...
Мой гаю! Ты хворы, ты хворы,
Цябе не ўпільнуе дазор.
І ворная кружыць разора –
Ратуе зялёны шацёр.
Нялепіца і недарэчнасць –
Блуканне ў тваім гушчары...
Мой гаю! Сканаеш – у вечнасць
З сабою мяне забяры.
Свидетельство о публикации №109112504184