Шлях жыцця
Чаго не хочам мабыць,
Чаму набыўшы шчасце,
Мы хочам яго страціць.
Мы добра ведаем,
Что хораша, что блага-
Аднак у сваім сэрцы,
Нас нейкі злыдзень вабіць!
Вабіць гарэлка, вабіць
Нас і піва,
Кожнаму патрэбна каб яго любілі
Ён сядзеў на троне,
Побач з апахалам,
Нейкі чалавечак яго абдзюваў бы.
Аднак ніхто не хоча стаяць з апахалам-
Кожнаму патрэбны грошы і пашана!
І вось так спрадвеку.
Марыць чалавеча,
Што ён пераможа,
Мабыць калі-небудзь!
У той краіне між лясоў
Дрыгвы, азёраў, сенажацяў,
Дзе няма ні дзікіх гор,
Ні мора чорнага пракляцця.
Дзе чалавеча прыгажосць-
Напэўна лепшая на свеце!
І ззяе сонейка над ей,
Пяшчотна грэе яе сэрца.
Вось сярод гэтай прыгажосці,
Год назад так васемнаццаць,
Нарадзіўся дзіўны хлопчык,
Каб успыхнуць зоркай мабыць.
Дактары яго адразу ж
Палічылі нездаровым,
Прапісалі розных лекаў
І пазбавілі свабоды.
Аднак ійшоў за часам час,
Нібы натхнёны ветрам хлопец,
Пачаў моцу набіраць,
У вышыню расці да неба,
Мовай роднаю маўляць.
Вось ужо юнак нясьмела
Адчыняя дзверы ў клас-
Дзе за партамі як трэба,
Вучні з сшыткамі сядзяць.
Асцярожна як і трэба
Ён прахадзіць паміж парт
І сядае задуменна,
На самы лепшы - першы рад!
Хлопчык раптам разумее,
Што яму адсюль ніяк
І прайшло яго дзяцінства-
Непатрэбен яго плач.
І матуліна калыска адтулілась ад яго.
Ён сядзеў як на расстэле,
У галаве ійшла вайна,
Што ўсім ад яго патрэбна-
"Чым? Каму? Павінен я"-
Чаму ён сядзіць за партай,
А не гойсае па полі!
Чаму гэтых людзей шматкіх,
Небачыў ён ніколі.
Увесь свет пачаў знікаць,
Думкі ў галаве лятаць.
Раптам, нібы звар'яцеўшы,
Хлопчык рынуўся да дзьвер.
Адкуль узялася моца-
Бо пабег ён вельмі моцна!
Праз хвіліны тры ўжо,
Матулі роднай адчуваў цяпло-
Пачаў плакацца, прасіцца,
Матулі на ўсіх скардзіцца,
Не хацеў ён гэтай школе,
Аддаваць свой час жыццёвы.
Аднак ўсё ж пайшла навука,
Паліліся веды хутка
Вось тут хлопчык як на цуда!
Стаў адказваць на пытанні,
Прачынацца ў час ранні!
Каб ніхто яго раней,
Не датыкнуўся школы дзвер.
Бо цяпер ён ганарлівы,
Мае веды і павінны,
Гэты попыт перадаць,
На пытанне адказаць,
Каб настаўніца сказала,
Што ён малайчана і ўсё знае.
Так цягнуліся гадзінкі.
Працаваў усё наш хлапчынка,
Стаў дзяўчынак заўважаць.
І ўжо вось неўзабаве,
Адна яго зачаравала,
Што рабіць як не жаніцца,
Так вось доўга ён не думаў-
Закахаў у сябе дзявулю.
Пачаў планы строіць, мары!
Аднак выйшла, як надзіву,
Што жаніцца немагчыма,
Вось хлопчык ацьвярозеў,
Сёмы год ўжо на парозе.
Пайшоў час, прайшла зіма-
Наступіла ўжо вясна!
За вясною прыйшло лета!
Поле у квецень ужо адзета.
Вось няма ужо і школы,
Што трымала у аковах.
Час цягнуўся так павольна,
Што казалася як сёння,
Дзень не будзе такім доўгім.
Вось аднойчы спазаранку,
Яму маці аб'явіла-
"Сёння будуць імяніны"
Хлопчык нібы ў новым свеце
Апынуўся раптам тут,
Бо непомніў ён, паверце,
Больш другіх такіх паслуг.
"Дзеля яго, ды цэлы стол"-
Ён пачаў свой разгавор
Я чаму яму і сёння,
А ні учора, ці калі?
Распаўзліся ўсе думкі,
Маці ветліва казала,
Што яго сем год назад
У капусце падабралі,
Абагрэлі, расчасалі,
У кашулю апранулі
І аддалі ў час матулі,
Яна грошы уплаціла,
У каляску пасадзіла
"І з тае пары вось кожны год
Ты хлапчынка мае рос-
Гатуе бог твой цяжкі лёс
І каб ты хутчэй мацнеў
Мы вызначаем гэты дзень"
Час за часам дні цягнуліся,
Людзі рухаліся марудна,
Хто куды і хто за чым,
Вельмі шмат у іх прычын!
Да выходных - усе годны!
А працоўныя жа дні,
Для нашай беларускай вёскі,
Немаюць нейкай навіны.
Так працуе наш народ,
Што не тыдзень, кожны год!
Вельмі хуткі карагод,
З пакаленне ў пакаленне,
Цяжар працы ўсё мацнее!
Хоць і верыш ты ў тое,
Што на перадзе святое,
Мы ўсе у новым РАІ,
Апынёмся і спаткаем-
НОВЫ ЧАС І НОВЫ ЛЁС!
Дзе ўжо кожны па заслугам,
Атрымае плату тую,
На якую нарабіў-
Верай праўдай заслужыў!
Мы ўсе баімся БОГА,
Хоць гаворым мы другое,
Што яго мы не баімся,
Бо баяцца усім пастыдна,
Мы небачым у гэтым сілы.
Вось працуе кожны тут,
Пераносіць цяж пакут.
Аднак грошы ўсім патрэбны,
Яны сродак для абмену,
Тваёй працы на патрэбы,
Цяжка жыць без грошай людзям!
А з грашыма яшчэ цяжэй,
Што ж аб брыдкім мы не будзем,
Брыдоты шмат пабачыш і цяпер.
Так звярнуся я да зместу
І працягну свой расказ.
Дзень як дзень і вецер трошкі,
Гоніць хмары за сабой,
Толькі бачыць бедны хлопчык,
Нейкі ўжо не ты настрой.
Вось пад'ехала машына,
Сэрца раптам цяжар узяў,
"Што ізноў? Навошта гэта?"-
Маці хлопчык запытаў.
Маці моўчкі пастаяла
І сказала праз тугу-
"Да, ізноў жыццё кідае-
Новы выклік на шляху"
Гэта значыць пераезд-
Свабоды новай маніфест!
Хлопчык запытаў- "Што далей!"
Неказаўшы гэта ўслых,
Бо ён помніць што раней
Яны адрас ужо змянялі-
І не раз што дакладней.
Кожны раз новыя думкі,
Кожны раз новы настрой,
Ён баіцца забудзе,
Усіх людзей-сваіх сяброў!
І дзяўчынку сямігодку,
Не ўбачыць ён цяпер,
Так здаецца і ўсё тут
НОВЫ ЛЁС І НОВЫ ДЗЕНЬ!
Для адчаю няма часу,
Бо далей ужо новы ход,
Што цяпер яго чакае,
Думкі робяць карагод.
Вось казалася яму,
Што нядаўна толькі ён,
Адчыніў у хату дзверы,
Нібы шлях у новы сон!
Я цяпер яго ўжо бацька,
Гэты дзверы зачыніў,
Сеў ужо моўчкі ў машыну,
Хлопчыку сказаў - "Хутчэй!"
Як ні цяжка было гэта
Раставацца назаўжды,
З тым што сэрца ужо прыела,
З тым што адчувалась на вякі!
Аднак небыло адчаю,
Ці якой цяжкой тугі,
Бо цікава было мабыць,
Што ж там будзе,
І калі адчыніць дверы,
Новай хаты ў першы раз,
Новым подыхам паветра,
АДЧЫНІЦЬ МАРЫ Ў НОВЫ ЧАС!
Ён любіў ісці дарогай,
Некуды ў забыццё,
Бо дарога ў шлях новы,
Выклікала пачуццё-
Што ён знойдзе нейдзе счасце
І пакуты і нянасця,
Яго ніколі не знайдуць.
Вось змяняюцца пейзажы,
Ціха робіцца ў кабіне,
Магутнага і страшнага КАМАЗА,
Не чалавека, а машыны!
І пад зорамі ўжо,
Узнікае пачуццё-
Ён не сам цяпер змяняе
Новы сшытак на стары!
Хутка цягнуцца гадзінкі,
Як за імі не бяжы,
Не догоніш і не зсіліш-
Не заключыш у ланцугі!
Вось ужо і новы дом,
Свеціць хлопчыку цяплом,
Хоть яшчэ і адзінота-
Свербіць сэрца поўным ходам.
Аднак восень на парозе,
Трэба ісці сваім лёсам.
Так гатуйся наш хлапчынка,
Наперад каціцца сцяжынка,
Кожны час ідзе вайна-
Супраць цемры да святла!
Ты глядзі за сваім сэрцам,
Каб яго чарвяк не з'еў,
Які толькі прагне грошай,
Зневажаючы людзей.
Які лічыць што адзін ты,
Такі разумны на зямлі
І табе ўсе павінны,
У гонар помнікі рабіць!
Ты абразлівей не станеш,
Калі будзеш для другіх,
На сваіх руках і далей,
Новы цяжар валачыць.
Не магу я не адзначыць,
Што такіх як ты,
Што людзей якія цягнуць,
Поўна тут і поўна там,
Іх заўсёды зневажае,
Нейкі зайздраслівы пан,
Мо магчыма хоць і грошай,
Поўна усюды у яго,
Аднак нейдзе у ім марыць,
Адзі маленечкі песняр.
Задушыць яго не можна,
Тут крычы, хоць лемантуй-
Гэта адгалосак праўды,
Мера, вершнік усіх пакут!
Марыў хлопчык над прыродай
Кіраваць як нейкі бог,
Вецер думкі ў ім варожыў,
Гаварыў што толькі мог.
Што ён моцны, што ён смелы,
Лепшы з тых якія ёсць
І якія ж гэта сцены,
Стрымляць дух у гэтым целе,
У тым якое толькі злосць-
Зневажала, выклікала,
Завіруху тых пакут,
Якія розум засланялі,
Гаварылі што ён тут,
Ён жыве у гэтым міры,
Міры - смуты і тугі.
Эх, адкуль узяцца сіле,
Веру несці па жыцці!
Разумець што ты годны,
Сцяг над галавой трымаць,
У перыяд пераходны,
За сабой другіх узяць.
Зазвінеў званок вясёлы,
Ён завёў наперад нас,
Бо хлапчынку-сямігодку,
Запрашае другі клас.
Першы раз у другі клас.
І сапраўдна ў другі!
Бо нікога ён не знаў
І не бачыў іх калі.
На парозе ужо настаўніца,
Ветліва яго спаткала,
У бацькі дзіця адабрала,
У клас хуценька пазвала.
Хлопец моўчкі, як на цуда!-
Выбраў сабе першы рад.
І як дзіва зноў пакуты,
Сталі хлопца турбаваць,
Не пайшло і трох хвілін-
Хлопец рынуўся як дым!
З гэтай школы, з гэтых дзвер
Можа збег бы ён у лес,
Каб тут бацька не улез.
Супакоіў дзіця трошкі
І завёў у клас ізноў.
Вось пачаўся новы подзьвіг-
НОВЫ ЧАС І НОВЫ ЛЁС!
Больш і больш яму хацелась,
Быць асобным ад другіх,
Жыць без сэнса і без мэты,
Марыць верыць і любіць!
Гаварылі ўсе людзі-
"Ён не брыткі, не благі"-
Калі захоча ўсё здабудзе,
Толькі б полымя у ім,
Не знікала не згасала,
А гарэла ўсё мацней!
Ён жыве сабе як хоча
І не слухае людзей,
Бо расла на ім карона,
Трон рабілі тыя ўсе,
Што так верылі ў розум,
Які, мабыць, у ім жыве
Паімкнуўся, закруціўся,
Карагод яго жыцця!
Чалавека так імкліва,
Ілжы завеса прыняла,
Ён паверыў у сваю моцу,
Падобна БОГУ ці каму,
Ганарыўся перамогам,
Кпіў з тых хто там ніжэй,
Ведаў хлопец што ён лепшы-
Думак, мараў чарадзей
Сапраўды яго свядомасць,
Давала нейкія плады,
Хоць трымаўся ўсіх асобна,
Вучань быў ён неблагі.
Ганарыцца ім матуля,
Бацька верыць у яго,
А хлапчук сабе малюе,
Сваё лёгкае жыццё.
Як паступіць у наступным
Ён у кожны інстытут,
Там пазнае ўсе навукі,
Потым у космас паляціць,
Назбірае ён там зораў
І падарыць іх усім,
Тым якія іх чакаюць.
Мабыць нейдзе ў аўторак,
У полі дзікім знойдзе скарб,
Вась напэўна і ўсё тут-
Пан зямлі і гаспадар!
Стаў упартым ён і смелым,
Жыў ён, мусіць, як кароль!
Зневажаць другіх патрэбы-
Ставіў мэтай для сябе.
Я калі не перамог,
Вушы раптам зчырванелі,
Вочы, сэрца азвярэлі,
Дзіўны звер сядзеў за партай,
Як ён ведаў на ўсё варты,
Так рабіўся чалавек -
Нейкім сховішчам для здзек!
Нелюбіў нікога ён,
Бо прычын было мільён,
Што ніхто яго не любіць,
БОГ яго так дрэнна судзіць,
Міласць з неба яму ня шле,
А другім яшчэ ўдвае,
Дае поспеху, жыцця!
Усе благія, ён святы-
Вось дэвіз яго душы!
Так ішоў бы ён і далей,
Каб ні лёс яго жыцця,
Быў бы лепшым сярод лішніх,
Такіх маленькіх як і я,
Тых якіх не заўважаюць,
Хоць такіх больш за мільярд,
Вам за сэрца я ўдзячны -
Ваш пакутнік і песняр.
Сам я бачыў колькі гора,
Прыносяць тыя сярод нас,
Якія - ганьбяць, душаць,
Як думаюць, маленькіх ВАС,
А вы плаціце за здекі,
Цягніце свой цяжкі дзень,
Як мелкая звярушка,
ВЫ, патрапілі ў плен.
Цяжка жыць, але сістэма,
Лепей значыць чым бязлад
І я веру што, напэўна,
Прыйдзе ўсё у патрэбны лад!
Чалавек сабой кіруе,
А ні хтосьці зверху там!
Не крычу, не патрабую,
Гавару што толькі так,
Калі возьмеш як за мэту,
Стать сапраўдным чалавек,
Усе ты зможыш перадолець,
Ліхі дзень і ліхі век!
А між тым наш хлапчынка
Тры гады ўжо пражыў,
Шмат патраціўшы гадзінак,
Каб празнанне заслужыць-
Стаў ён першым вучнем ў класе
Першым, лепшым, дарагім.
Ён ўжо не просты школьнік,
Стараста хлапец даўно,
Два разы ўжо пераможна
Уручаў яму канверт
Нейкі вельмі так сур'ёзны,
І цікавы чалавек.
У канверце былі грошы,
А куды ж без іх, ніяк!
Гэта табе за навуку,
Гаварыла маці тут,
Каб вучыўся не ляніўся,
Быў адданы працы больш,
Чым хацелася напэўна,
Ты што помняць што ты ёсць.
І жывеш у гэтым свеце,
Зоркай свецячы з нябёс,
БОГ жадае толькі лепей,
А ты робіш толькі горш!
Горш сабе і другім людзям,
Хочыш ты ужо загінуць,
Знікнуць з сэрцаў назаўжды,
Але не можаш бо ты лепшы,
Для сваёй роднай сям'і
І яны цябе ўсе любяць,
Любяць - што тут нерабі,
Як было не брыдка, не пагана-
Ты ЖЫВІ, ЖЫВІ, ЖЫВІ!
Ачарствела ў сэрцы проза,
Толькі вершы ў галаве,
Сэрца тваё ўсё варожаць,
Пішуць вершы для цябе.
Вось лета прайшло,
Прыйшоў новы дзень,
Адчыніліся новыя дзверы,
Новай хаты даўно,
Новай пятай ужо!
Верце людзі, альбо мне неверце.
Зноў табе сынку цяжка на сэрцы,
Помніш ты вочы ўсіх тых людзей,
Што цябе жыццю вучылі.
Далі веды табе-
І падмогу каб вецер знясілець.
Яны забудуць цябе,
Не памогуць тут горкія слёзы,
Ты іх не любіў,
Калі было трэба ім-
Каб іх цанілі, любілі!
Мабыць песня на сэрцы,
Змяніла свой лад
І хлопчык у думках змяніўся,
Цэлы свет перад ім...
Нібы зноў - ураз адчыніўся,
Захацелася жыць, а не кніжкі вучыць,
Зацелася сонца і спеваў!
Так закрыўся ў сабе,
Стаў сябрам ліш мне.
Толькі я табе хлопчык паверыў!
Пяты клас мой аповяд тут перабіў,
Выкінуў цяжкія думкі,
Наш хлапчынка ізноў
У новы ЧАС перайшоў.
Азірнуўся малец,
Падлічыў усіх людзей.
І здзівіўся...
Як жаж шмат іх было,
Гэтых сябраў другіх!
Як ляцеў гэты час ашалела!
Гэта ж былі яны-
Тыя вучні з якімі вучыцца!
Тыя людзі з якімі сябраваць-ваяваць,
Не адзін цяпер годзік ён будзе-
Аднак ўсе ж паважать,
Іх за словы, за характар, за думкі!
Яго матуля прывяла,
У гэты клас у гэту школу,
Хлапчынку ветліва спаткаў,
Жанчыны голас незнаемай.
Які так вельмі лёгка плыў,
З яе вуснаў у сэрца да малога
І колькі мараў выклікаў,
Рушым сэрца цяжкія аковы
"Матуляй буду я для вас"-
Казала ласкава жанчына,
Гаварыла так яна,
Нібы даўно ўсіх любіла,
А хлопчык слухаў бы яе,
Што та б яму ні гаварыла,
Яна ж яго нібы знарок яго,
На першу парту пасадзіла.
З дзяўчынкай разумненькай, прыхожай
Якая мабыць усё жыццё,
Чытае кніжкі, цягне розум,
Марыць у вечнае сваё,
Далёка схованае ад зроку...
Яе разумніцу-красу заўсёды,
Ставіў ён сабе прымерам,
Бо не ведаў як жа ёй-
Прыходзіцца быць лепшай,
Пры тым не лезці праз людзей.
Як тое ціхае дзіця,
Тут была старастаю класа,
Дзе шум стаяў і гул ляцеў,
Яна ж так ціхенька алоўкам,
Запісвала на ліст людзей,
Якія вялі сябе як малпы,
Былі абразлівей чарцей!
Але ж лісточак гэты зграбны,
Яна ніколі не здала б.
Сваіх сяброў дзяўчына не здавала,
Бачна з розумам была.
Аднойчы цяжка стала сэрцу,
Хлопчык двойку атрымаў,
Напэўна першую такую,
За нейкі цяжкі там дыктант.
Сусвет раптам павярнуўся,
Літары знікні ўсе далой,
Хлопчык вырашыў: "Хай будзе,
Хай ідзе само-сабой!"
Перастаў цяпер вучыцца,
Стаў ціхім, ветлівым, малым,
Цяжкі дзень яго знясілеў,
Знік дух які ў ім жыў!
Канечне можа ён і здаўся,
Аднак ён стаў самім сабой,
Стаў тым які пра зоры марыць.
І вецер кліча за сабой.
Бачна было як змяніўся,
Былы прагматык для сябе,
Бо матэматыка абрыдла,
Якую ён нітак даўно любіў.
Цяжка хлопцу было жыць.
Тут хваробы наляцелі...
Час ішоў як мае быць,
Час ішоў не меў ён мэты.
Ён хацеў як месяц жыць!
З'яўляцца зорам толькі ноччу,
Людзям цемру расчыніць,
Зрабіць тым самым
Нейкі подзьвіг!
Паглядзець на час здалёк,
Адчыніць для думак розум,
Заўважыш як знарок,
Нас змяняе горкі вопыт,
Тыя лёгкія натхненні,
Узнікають па сабе,
Сонца хочацца праменняў,
Або хочацца бядзе,
Уварвацца ў чыста сэрца,
Разгаіць ў ім тугу,
Перайсці праз межу думак,
Весці з подыхам вайну!
Не думай хлопча не адзін ідзеш,
Па полі тым абрыдлым і варожым!
Но ўсе ж любімым, дарагім,
Тваёй душой высокай!
Ой гады ляцяць няспынна,
Жыццё ляціць далей,
Дзе дастаць яку драбіну
Каб улезці ў ты дзень,
Дзе я быў на самой справе,
Самым мужным і адданым,
Апынуцца хоць на крышачку у РАІ!
Цяжка пішуцца старонкі,
Шлях жыцця ідзе далей,
Хлопчык зачытаўся Горкім,
Цяжкім сэрцу гэтым Горкім,
Які крычыць пра смерці цень.
Потым ветліва Купала,
Словамі пра лёс спаткаў,
Яго мова хлопца ўвабрала,
Ён з народам праўды запытаў!
Ён сам мужык,
Хоць нарадзіўся ў дзевяностых!
Чорнай плямаю на сонцы,
На яго жыцці старонцы,
Гарыць праклён бяды сялянскай,
Пад плугам як каню хадзіць,
Рабіць заўсёды намаганні,
Каб лішні дзень...
На свеце матчыным пражыць!
Потым дзіўны Багдановіч,
Кахання голад выклікаў,
Хлапчынка нібы нарочна,
Яго тугі не увабраў.
Неразумеў падлетак думак,
Кахання подыху,дрыгвы,
Якая жывыя словы нараджала,
Што кроў лілася раздражняла.
"Няўжо ж так цяжка людзі-
Другой душы любоў сваю дарыць?"
Было многа яшчэ суддзяў,
Несшых думкі белай свет.
Як жа так жыць чужым дабром,
Ці я і сам не змагу сваю бяду,
Перарабіць у рыфмаваны слуп,
Ці зломак я,Ці нейкі я далёкі,
Ад мовы праўды і любві!
Зраблю свой свет велічны,глубокі,
Ці так і дурнем пражыву свой век!
З'явіўся першы верш, за ім другі,
Вось трэці хлопчык завяршае,
Ён зразумеў што гэты верш благі
І думкі не туды трапляюць.
Ён зразумеў,што гэта не Купала,
Пакутна, гучна вершам з ім спявае,
А нейкі нізкі ціхі звон-
Нічутна, сорамна вітае.
Усё прайшло...
Прайшлі радкі, якія зоркі з неба клічуць
І хлопец што тут не кажы,
З лёсам тут дабе ўжо не зсілець.
Мужык і ў Афрыцы мужык!
Хай вешае сабе мядалі,
Крычыць што пан, што дух паўстане,
Тут выбірай не выбірай,
Сярод такіх як ты пачвар,-
Нічым хлапец ты не адметны.
Хоць размаўляеш ты з сабой,
Аднак нічога не спазнаешь,
Табе адна дарога знай,
Як ты ідзеш такі і край!
Як з вучобай не біўся,
Не ішоў ён на "Мядаль"
Гэта былі не хвіліны,
Былі гэта ужо гады,
Шэрай цемраю пакрыты,
Новы год які дурны!
Няспынна,ашалела набліжаўся да дзвярэй
Як казаў я ў папярэднім,
НОВЫ ЛЁС І НОВЫ ДЗЕНЬ!
Цяжка верыць што ў наступным,
Сам збудуе ён жыццё,
Ён баіцца што сапсуе,
Тое велічнае ўсе,
Наш народ так сумленна,
Праз нядолі перадаў
І напэўна ўсё ж верыў,
Недарэмна паміраў,
Ты салдат за свой куточак,
Ты пісьменнік за радочак,
Які жыццё твае пакутнік усхваляў!
Хлапец і сапраўды-
Кожны дзень вучыўся,
Ад ветру - подыху,
Праўдзе - ад людзей!
Як нікаго прыроду адчуваў!
Жыў сабе як жыў,
Што адчуваў аб тым і размаўляў,
Бяда ляцела з сэрца
"Ой за гарой за велічнай гарой
За морам за велічнай бядой
Ты розум ветру адчыні
Хай супакоіць думак рой"
Апошні клас...
Нядоўга цярпець ужо тут засталося,
Аднак трымайся хлопец,
Каб ніякой бяды з табой не адбылося-
Цярпі, цягні, вучы!
Настаўнікаў не злуй!
Бо ты ніхто-
"Рабом ты будзь па-рабску і жыві"
Шыпелі словы адгалоскам у душы,
Не матэматык ты-
Так не рашай прымеры,
Не ведаеш мовы-
Так прэч са сцэны-
Гісторыю сваю вучы!
Абразліва глядзець было
Як хлопец упіраўся,
Мужна цягнуў руку,
А потым сумняваўся.
Нашто ісці наперад,
Калі крычать назад,
Ніхто яму не верыць-
"Гавораць ён дурак!"
За ўсе гады шальныя,
Колькі не хадзіў,
Ніводнага урочка,
Ён сам не прапусціў,
Тут жа што ён ходзіць,
Ці ў хаце дзе сядзіць,
Ніхто не заўважыць-
"Куды дэбіл наш знік!"
Аблога...
З усіх шляхоў, з усіх гармат
Біў вораг розум яго так,
Што нервы рваліся, скрыжалі.
Дрыжаў хлапец паўстаць хацеў,
Адзін дурак супраць людзей.
Крычаў ён БОГУ: "Трэба мне вучыцца!"
Ніхто не чуў яго душы пазывы,
Жыў чалавек, а бачылі ўсе пысу!
Ён усё ішоў не мог,
Як здраднік здацца
І верыў-зможа уварвацца,
Сваім натхненнем у межы думак ворагаў-людзей!
Школа спыніла сваё існаванне,
Званок зачыніў яе назаўжды,
Яркія зоры глядзелі,жадалі паўстання.
Ён сам так хацеў перайсці ад прыступкаў,
Да гучных і бачных усім перамог
Як гэта цяжка зноў заспяваці,
Калі грыміць шумам гром,
Ты што застаўся ад белай маланкі,
На памяць прызывам да новых падзей!
Што было далей...
Аб гэтым думаць не будзем мы ніколі,
Адно мне ліш вядома знік ён у сабе,
Сказаўшы людзям дзякуй,
За месца на Зямле!
Такім удзячным быць,
Не мог ніколі чалавек,
Каб не прайшоў свой цяжкі век
Ізноў адкрыўшы увесь свет...
Шуміціць прастор і плача-
Гэта вецер для сябе,
Аб лепшым сыне марыць-
Якога ён ніколі не знайдзе...
Свидетельство о публикации №109112403520